Каханне прыйдзе
Каханне ў межах не ўтрымаць,
Яму ўсё ў свеце падуладна,
У вершах вартае гучаць
Яно ад творцаў безаглядных.
Яны апісваць сёння, тут
Жадаюць моманты пяшчоты,
Іх сшыткі поўныя пакут,
А між радкоў – цень пазалоты,
Надзея, што ўсё нездарма,
Што словам быць правадырамі,
Што прыйдзе ў дом любоў сама
З яе законнымі правамі.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/09/14/6776
Свидетельство о публикации №121091406784