Я лячу!

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Вясёлы быў я, акрылёны,
Усмешкі свету я дарыў...
Дзень закаханых нейк раптоўна –
Не мілы мне – ўсё ж наступіў.

Сняжынкі кружаць дзіўным танцам.
Жыве каханнем кожны сквер.
Адну журбу я маю ў ранцы,
Яна, як сябар, мне цяпер.

Вядомы ёй мае пакуты,
Аблічча думак – толькі ёй.
Цяплом спатканняў я прыкуты
Да новай мілаты маёй.

Мне немагчымасць быць з каханай
Б’е грудзі вострай рэшткай лёд.
Нямой карцінай апантаны,
Губляю боль за годам год.

А я – лячу! Я – акрылёны!
На лёс не кіне смутак цень.
Шчаслівы я, што я ўлюблёны,
І што такі нам Бог даў Дзень!

               
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/09/14/6723


Рецензии