Нябачная нiтка
Нейк ноччу месячнаю летняй
У межах памяці тваёй
Я крочыў ціха сілуэтам
Душы зняможанай сваёй.
Крычаў: «Спыніся, мілы сябар!» –
Твой погляд, што паўсюль вітаў.
Нібыта лёсу дробны хабар,
На бруку посуд я губляў.
Усведамленне біла градам,
Душу тапіла ўсю дажджом.
А я на роўным месцы падаў,
Як быццам хто парнуў цвіком.
Я ведаў: недзе ў дальнім краі,
За морам злым, на яхце мрой
У сне галубкай ты лунаеш
Са мной і памяццю сваёй.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/09/14/6656
Свидетельство о публикации №121091406662