Сувенiр

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Час гаючым трыпутнікам клаўся
На душэўную рану маю.
Вуснаў рух у маўчанні стамляўся,
Так жадаў ён прамовіць: «Люблю!»

Розум выдаў вар'яцкія планы,
Поўніў спраў каляндар на гады.
Не адчуць бы на сэрцы мне раны,
І каб люты не выў ад нуды.

І як быццам вятры пацішэлі,
Часу рэха зноў пылам лягло,
Але забаўкаю пасівелай
Памяць птушкаю стукае ў шкло.

Сувеніра рукою кранаўся,
Рук пяшчоту бярог ён як след.
Ён маўчаннем, як я, ратаваўся.
На дваіх быў у нас адзін свет.

Там мігцяць карагодамі зоркі,
Месяц сочыць за ўсім да відна,
Там ад шчасця бязмежнага горка,
Там даруе любоў мне яна...

               
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/09/14/6552


Рецензии