Кавалачак шчасця
Дрыготка ўся, што ёсць на свеце,
І дух, што можа захапіць,
Прыйшлі, тугу каб запрыкмеціць,
Каб сумам да зямлі прыбіць.
Трымаю частку я Сусвету:
Кавалак шчасця на Зямлі,
Ён промнем золаку сагрэты,
Што феі ў кучары ўплялі.
Нябачны ён для ўсіх астатніх,
Але вялізны для мяне,
Узорам, для душы прыдатным,
Тваё аблічча абгарне.
І ў снах той вобраз, і наяве –
Запалу трапяткі глыток.
Захоўваю, на самай справе,
Канверт і тонкі валасок.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/09/14/5245
Свидетельство о публикации №121091405257