Цень

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Я ў пакутах пражываю
Кожны момант, кожны дзень.
На агні тугі згараю.
Я – не я, а толькi цень.

Раствараюся я ў марах.
Ты адна, дарэчы, там.
Мабыць светлых зорак чары
Завядуць у Мроі храм.

Там на троне ў строях белых,
Праз усмешак карагод,
Непаўторнай каралевай
Ты мне дорыш бляск пяшчот.

У смарагдавым адценні,
Таю ад кранання я
Вогненных тваіх каленяў,
Боль і сум прагнаўшы з дня.

Прыпаду да іх з памкненнем,
Вуснаў мёд ім падару...
Я за радасць тых імгненняў
Лёс аддам свой і згару!

               
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/09/14/5016


Рецензии