Хтосьцi хоча спадабацца жонцы...
Хтосьці хоча спадабацца жонцы,
Хтось – папу, ксяндзу, ці чытачу,
Хтось як я – хіба сваёй Старонцы,
Размаўляю з ёй я, ці маўчу.
Хтосьці хоча ці не з Богам стрэцца,
Ці замежны ордэн атрымаць.
Хтось як я – спяваць, калі пяецца,
І сваю Старонку праслаўляць.
Хтосьці хоча Нобелеўскай… славы
І гранітны помнік… пры жыцці.
Хтось як я, – каб верш мой быў цікавы,
Хоць і буду сам – у забыцці.
14. 09. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121091401913