Мэта жыцця

"У жыцці неістотна, што нам часам самотна!" -
Так казаў Саламон - цар жыдоў і мудрэц.
Бо праходзіць усё ў небыццё незваротна
І прыходзіць дэпрэссіі ўсякай канец!

Так устроена ўсё ў навакольнай   прыродзе,
Што з напевам салоўкі  знікае зіма
І за смуткам, адчаем - надзея прыходзіць,
Ты чакай яе толькі без стомы сама!

Цемру зімнюю зменіць зіхценне вясёлак
Ажыве безліч колераў, гукаў ізноў!
Вер! Наступіць шчаслівы і радасны золак
Пад мелодыю вольных, свабодных званоў!

"У жыцця неістотна, што нам часам самотна!"
Мірны быў Саламон, правы быў іудзей!
Бо сплыве ў небыццё і твой род незваротна,
Калі ты пры жыцці ненавідзеў людзей!


Рецензии