Курыць усiм дазволена
Але па аднаму.
Смаліць цыгарку
Моўчкі.
Інакш ідзеш у турму.
Жалобаю аздоблены,
Слязьмі заліты край
Раздзерты на
Кавалкі.
Ратунку не чакай.
Тут лютасццю напоўнены
І плошчы, і двары.
На кухнях шэпчуць
Толькі:
"Трываем да пары."
Свидетельство о публикации №121091200699