Свiтанне
Выжну з пяшчотай снапок каласiсты.
Ласкавым зрокам акiну раздолле,
Сноп упрыгожу я з густам фларыста…
Колас вусаты аблашчаць валошкi,
Белыя зоры рассыпе рамонак.
Лубiн з гераней вяночкам прыгожым
Будуць блiшчаць аксамiтам нястомна.
Твар свой умыю мядовай расою,
Верасу пышнага грывы аблашчаць,
Ногi абмыюць вадзiцай святою,
Волю ўдыхну разам з марай аб шчасцi.
Увысь да нябес узнiмуся на крылах,
Песня свабоды пральецца над краем.
Слава зямельцы, якая кармiла,
Сонейка промнi мы з ёй адшукаем.
Шэрай зязюлi задам я пытанне:
Як мне знайсцi сваю долю ў тумане?
Мiлая мне пракувала: свiтанне
Прыйдзе, ты вер, яно хутка настане…
Свидетельство о публикации №121091002613