Вераснёвай ранiцай прачнуцца...

***
Вераснёвай раніцай прачнуцца –
Сонечнай, халоднай, залатой –
І назад ужо не азірнуцца,
Акунуцца ў восень з галавой.

З кошыкам пайсці у лес за хатай –
Сонечны, халодны, залаты –
І збіраць там ураджай багаты:
Ці грыбы, ці жоўтыя лісты.

І назад ужо не азірнуцца,
Акунуцца ў восень з галавой
І чакаць, калі яны пачнуцца –
Вершы маёй восені жывой.

06. 09. 2021 г.


Рецензии