Тольк успам ны

У хаце дзед стары адзін
Ля хаты старыя бярозы.
І не злічыць пакут-гадзін,
Каму патрэбны яго слёзы…

Пражыўшы ў свеце шмат гадоў,
Што нетрывалыя бы ніткі,
Цяпер гартае зноў і зноў
Свайго юнацтва памяць-сшыткі.

Было дзяцінства, школьны баль,
Было каханне, дом і дзеці,
Ды не сустрэцца з тым на жаль
Бо без звароту Ў гэтым свеце.

І дзеці ў свеце абы дзе,
Стаў не патрэбны ён, хаціна,
З тым да пагосту хто прыдзе
Аб вёсцы толькі успаміны.

Бывае, ўлетку, ці зіма,
Што толькі з воўкам размаўляе
І назвы вёскі ўжо няма,
Ды і хаціна дагнівае...


Рецензии
Дзякую Вам за жывые жыццёвые вiршы.

Михаил Кохнович 2   04.11.2021 16:23     Заявить о нарушении
З шчырай падзякай! Здароўя Вам! Заходзьце яшчэ, давайце ссылку, бо мне без зроку складана знайсці што небудзь.

Николай Сергеевич 01   04.11.2021 21:51   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.