Адаму Мiцкевiчу
З якою думай вольнаю жывеш?
Няўжо ізноў ты думаеш аб даме,
Ці пішаш ёй забыты часам верш.
Стаміўся ты аб родным краі думаць,
Імчаць да брата ў Кобрынь на кані.
У стольным Менску вельмі многа тлуму --
Гані яго, далей ад дум гані.
Лепш узгадай сяброўскія сустрэчы,
Камін з вуголлем, ноты на стале...
Ніхто табе ў той вечар не пярэчыў --
Ты разам з творам думамі сталеў.
Літва была і ёсьць твая Айчына
Сагрэтая ўспамінамі, дабром.
Жыць без яе асобна немагчыма,
А ўсё таму, што тут твой род і дом.
Скажы аб тым, як веры не цурацца,
Як думаў крыж пранесьці праз гады?
Вуголлі тваіх думак разгарацца.
Яны пазначаць вольныя сляды.
02.09.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121090502654