Прыход восенi
Позіркам праводзіць журавоў,
Што нясуць свой спеў над любым краем
І махаюць з неба нам крылом.
Да пунсовых вуснаў арабіны
Дакрануўся ранішні туман.
Што ж ты восень з лёсам нарабіла,
Я цябе за руку не ўтрымаў.
Разышліся нашыя дарогі,
Скінуў клён лістоту да зямлі.
Чуе восень нашыя трывогі,
Што ў жыццё з сабою мы ўзялі.
Грае дождж на струнах павуціны,
Парушае думак нашых ход.
Пачарнелі пад дажджом хаціны,
Сустракаюць восені прыход.
02.09.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121090502631