Кахаю я цябе
І называю птушачкай сваёй,
З табой адной у думках узлятаю
Высока і кружуся над зямлёй.
Сустрэліся з табой мы нечакана,
Калі свяцілі зорачкі ў начы.
Лістота ледзь саспелага каштана
Спявала, быццам гралі скрыпачы.
Мелодыя кахання загучала,
Злілася ў такт са стомленай душой.
Пяшчотна ты мне вусны цалавала,
Калі адчула, што я толькі твой.
Кахаю я цябе, я так кахаю,
Ты запаліла свет маіх вачэй.
Тваёй далоні з рук не адпускаю
І з кожным днём кахаю ўсё мацней.
Свидетельство о публикации №121090400870
Валентина Коньшина 31.07.2022 07:53 Заявить о нарушении
С уважением и теплом.
Наталия Жизневская 07.09.2022 14:52 Заявить о нарушении