Сёння зноу матуля прылятала...
Памяці мамы
Сёння зноў матуля прылятала.
Ні адзін не прапускае год!
Бульбу мне капаць дапамагала.
Прылятала птушкай у гарод.
На каліўе ля каша прысела,
А ў вачах яе – такі сур’ёз:
“Хоць к палове, але ўсё ж паспела!
Не спяшайся, сынку, не мароз!
Бачыш ты, чырвоная ўрадзіла!
Белая хоць дробная, ды што ж!”
І чацвёрты год – не прапусціла,
Нават сёння прыляцела ў дождж.
Сёння зноў матуля прылятала
Птушачкай маленькай у гарод.
Бульбу мне капаць дапамагала.
Ні адзін не прапускае год!
03. 09. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121090402853