Вечныя памiнкi
Наводзяць ціхі сум,
Закрыта бо вакно
У свет братоўскіх дум!
Згарэлі, як знічы,
Ніхто не чуў іх слоў.
І як ты не крычы,
Не вернуцца ізноў.
Стаяць, нібы жывыя,
Бо знаю, дзе знайсці,
Хоць з імі ў грыбы я
Ўжо не змагу пайсці.
Не здолею таксама
Я з імі акурат,
Як наc прасіла мама,
Дзяліцца болем страт.
Навек заснулі трое,
Няма іх планаў, дум.
Мне засталіся мроі
І непазбыўны сум!
Свидетельство о публикации №121090205964