Тут нiхто ужо бульбу не капае...

***
Тут ніхто ўжо бульбу не капае,
Хіба што збірае па вярхах:
Можа, часу вельмі не хапае,
Ці мо сілы нестае ў руках…

Не скажу, што бульбы многа сеюць,
Але й тую цяжка даглядаць.
А капаць дык проста не умеюць,
Бо прасцей жа зверху пазбіраць.

Бульбачку рукамі я капаю,
Бо заўсёды так было у нас,
І сябе хоць крыху адчуваю
Класікам  у гэты самы час.

01. 09. 2021 г.


Рецензии