На роднай мове гаварыць
Не кожны чыста можа.
Але калi душа балiць,
На роднай мове гаварыць –
Дапамагае Божа.
На роднай мове гаварыць –
Сягаць у свет аблокаў,
На роднай мове гаварыць –
Вяртацца да вытокаў:
Туды, дзе каня просiць пiць…
Гады зязюля лiчыць…
На роднай мове гаварыць –
Пяшчоту некаму дарыць,
Не кажучы слоў лiшнiх!
На роднай мове гаварыць –
Нiбы Ікар, сябе спалiць,
Але агонь душы данесцi,
Каб iншым шлях iх асвяцiць
І навучыць дабро тварыць, –
На роднай мове – мове песнi…
Як плынь ракi не супынiць,
Назад нiшто не вернеш.
На роднай мове гаварыць –
Сумленным чалавекам быць:
Сваю радзіму, род любiць,
Пакуль у талент верыш!
Свидетельство о публикации №121090103368