Голас

Не чытаю, не пішу нічога.
Час вадою талаю бяжыць.
Зарастае пырнікам дарога
Дзе не давядзецца болей жыць.

І стаяць кляны перад вачамі
А на горцы адзінокі дом.
Ён мяне ліпнёвымі  начамі
Прывячаў калісь сваім цяплом.

З верхавіны старадаўняй грушы
Заглядаў я хлапчуком у свет,
А пасля адтуль вучыцца рушыў,
Каб пазнаць дзівосны ход планет.

Адвучыўся. А цяпер вітаю
Родны край з далёкае мяжы.
Толькі снамі ў Тучу залятаю.
Прывітанне ёй перакажы!

Не чытаю, не пішу нічога.
Цішыня звініць над галавой
Мроіцца адно дамоў дарога
Кліча мяне Туча голас твой!


Рецензии