***

Хочацца выдыхнуць боль,
Каб ачуняла ўсё цела:
Думкі не ціснула столь,
Птушкаю мара ляцела.

Хочацца верыць і жыць,
Быць патрыётам Радзімы.
Сёння аб тым не кажы ---
Час ненавідзіць праўдзівых.

Хочацца лёс паяднаць
З мараю светлаю, чыстай.
Маці-Айчына адна --
Кажа мне: сынку мой, выстай...

Хочацца ўбачыць свой дзень
Пасля працяглае ночы.
І ў нетаропкай хадзе
Ўбачыць шчаслівыя вочы

Ўсіх, хто з надзеяю жыў,
Думцы ні разу не здрадзіў.
Ведаю: рухне рэжым --
Будзе салют на парадзе.

23.08.2021. Заслаўе


Рецензии