***

Сонца ў небе. Сонца -- на вадзе.
Над Заслаўем узышла вясёлка.
Па дарозе лёс мяне вядзе
Да твайго прыгожага пасёлка.

Не бяда, што дождж мяне змачыў --
Будзе час абсохнуць каля печы.
І з табой памарыць уначы,
І пажыць яшчэ па-чалавечы.

А пакуль -- чакай мяне, чакай!
Я прыду, пастукаюся ў дзверы.
І пальецца радасць цераз край,
Для якой мы знойдзем месца меры.

Ля каміна дрэмле белы кот,
У ва сне хвастом малюе поўню.
Гэты дзень прынёс мне многа нот,
Толькі я адну з усіх запоміў.

Ёсьць у ёй твой позірк і настрой.
Ёсьць імя каханае дзяўчыны.
А яшчэ -- ёсьць беларускі строй
І застацца розныя прычыны.


Рецензии