Званi у набат
Калі не мы, дык хто яшчэ
Парве рэжыму дрот і путы,
Разбурыць турмаў сцены ўшчэнт,
Якімі ўвесь наш кут закуты?
Задай сабе пытанне, брат,
Што ты зрабіў для Беларусі?
Ўставай, хутчэй, звані ў набат,
Каб не загінуў край у скрусе.
Будзі народ, будзі зямлю,
Ірві яе маўчанне звонам,
Каб не абрала з цемрай шлюб,
І не зайшлася плачам, стогнам.
Пакуль мы ёсьць, пакуль нас шмат,
Скарыцца мы не маем права.
Будзі народ зямлі мой брат,
Каб памяць тым набатам грала.
Скажы сабе: калі не я,
Дык хто тады здабудзе Волю?
Мы ўсе -- вялікая сям'я.
Куе ў ёй кожны лёс і долю.
А калі так, -- нас не скарыць,
Не знішчыць кратамі, судамі.
Няхай зямля пад тым гарыць,
Хто ўстаў, узвысіўся над намі.
25.08.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121083103710