***

Мой адказ усім, хто прызнаў тэлеграм канал
ЗАСЛАЎЕ ДЛЯ ЖЫЦЦЯ
экстрэмісцкім

Заслаўе для жыцця пад забаронай.
Пад забаронай -- горад і жыццё.
А хто ж людзей ад гвалту абароніць,
Хто верне ім свабоды пачуццё?

Няўжо суддзя у мантыі закона
Сягоння схільны думаць, нібы ён
Раструшчыць думкі гараджанаў колам,
Каб змоўк нарэшце гарадоў мільён?

Якое глупства, пане дабрадзею! --
Не Вам сягоння лёс наш вырашаць.
Заслаўе жыў і жыцьме ў тых падзеях,
Што лёс Айчыны справамі вяршаць.

Заслаўе ёсць -- культурная сталіца!
З часоў Рагнеды ён змагаўся, жыў,
І набіраўся сіл, каб не стаміцца
Ад той вайны,  што распачаў рэжым.

Не сёння - заўтра горад наш паўстане --
Больш здзек трываць не згодны беларус.
Лепш бой прыняць, чым жыць у гэткім стане:
Устаць шчытом,чым зведаць дзён хаўрус.

28.08.2021. Заслаўе


Рецензии