***
Узьняліся над чорным балотам,
Што палохала нас па начах,
Бы гадзюка, шыпела чаротам.
Мы адчулі свой локаць, плячук,
Паядналіся думамі, мовай,
Каб Сусьвет нас нарэшце пачуў,
Каб уся Беларусь стала новай.
У балоце не вырасьце лён,
Тут ніколі не высьпее жыта,
Бо яно, як таўро, як праклён
Для зямлі, што згубіла ў ім сшытак.
На ягоных старонках -- наш лёс:
Думкі продкаў, іх шлях да Свабоды.
Сшытак той нашай праўдай прарос,
Ён зрабіў нас не выспай, народам.
Расступіся, балотная плынь! --
Расквітней вольнай сцежкаю ў полі,
Каб болотаў духоўны палын
Не кранаў нашых мараў ніколі.
31.08.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121083103625