Ля царквы Iльлiнскай...

***
                Светлай памяці
                Вікторыі Ільлінскай

Ля царквы Ільлінскай на пагорку
Скінуў клён у жніўні  ўжо лістоту.
А душа мая згубіла зорку…
Мне ж пакіне толькі адзіноту.

Адзіноты ноту мне пакіне.
Будуць вершы з гэтай адзіноты.
Мілая Вікторыя – вяргіня,
Разгубіла ты пялёсткі-ноты…

Разгубіла, нібы прыгубіла
Ты атруты нейкае, цыкуты.
Я люблю цябе, як ты любіла
Да свае апошняе мінуты.

Ля царквы Ільлінскай на пагорку
Скінуў клён у жніўні ўжо лістоту.
А душа адчайна ловіць зорку,
Ну, а зловіць толькі… адзіноту.

30. 08. 2021 г.


Рецензии
Очень пронзительное и душевное стихотворение! Вдохновения Вам побольше!

Мария Даниленко   07.02.2022 10:41     Заявить о нарушении