Пажаданне

Чараўніцай маёй, так цяпер называю,
Прыгажуню адну, што далёка жыве.
Ад пачуццяў сваіх у аблоках лунаю,
Адчуваючы сэрцам прысутнасць яе.

Зберагу гэты вобраз і моўчкі схаваю,
Свае думкі ў розных куточках душы.
Усе словы, як кветкі, у вяночак сплятаю
І звяртаюсь да Бога: - “Ты яе зберажы”.

Агарнуўшы яе, сваёй Божай пяшчотай,
Падаруй назаўжды вясялосць па жыцці.
Падрымаю і я добрым словам з ахвотай
З пажаданнямі шчасця сваё ёй знайсці.


Рецензии