Перабiраю цыбульку...
Памяці мамы
Перабіраю цыбульку, а хочацца плакаць
І некуды ўдаль за табою ісці і ісці.
Я ўспамінаю цябе, варушу сваю памяць.
Толькі ў ёй і магу твае вочы я сёння знайсці.
Перабірала цыбульку, вязала ў вяночкі,
І некуды ўдаль твае вочы глядзелі – у сінь…
Каго ўспамінала? Ці мужа свайго, ці сыночкаў?
Жыві ў маім сэрцы сягоння са мною. Амін.
29. 08. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121082903303