Жыву прашатым
Як выпраўляю ў вырай журавоў,
Звычайна iх даймаю просьбай:
"Хутчэй, сябры, вяртайцеся дамоў!"
"Ты не марудзь, – прашуся ў Бога,
Як кiну зерне ў мяккую раллю. –
Не дай загiнуць iм, нямоглым,
Пашлi ў час дожджык на зямлю!"
Прашу я ў зор высокіх, у свiтання,
Каб плённым быў працоўны дзень.
Прашу адкрыта ў палкага кахання:
"Не пакiдай ні ў горы, ні ў бядзе!"
У мамы любай — хто вачыма
Праводзiць сына аж за паварот…
Жыву прашатым – у Айчыны:
"Не крыўдзі сцішаны народ!"
Аднолькава ўсім сонца свеціць,
І неба ў нас адно на ўсіх...
Хацелася б, каб нашы дзеці
Не зналі ліха болей на зямлі!
Свидетельство о публикации №121082901904