Моц

Ад снягоў, ад вятроў,
Ад бацькоўскай зямлі
Моц я чэрпаю зноў
На патрэбы свае.
Ад бабуліных спеваў,
Ад ранняй расы,
Ад раскідзістых дрэваў,
Рамонкаў красы
Я бяру і бяру
Моц для мараў, жыцця
І наперад іду
Да быцця з небыцця.


Рецензии