Дождж на Успенне Багародзiцы...

***
Дождж на Ўспенне Багародзіцы
Зранку добры зарадзіў.
Не магу пісаць, не робіцца,
Сонца дождж загарадзіў.

Ён то йдзе, то раптам спыніцца,
То шуміць, па лісці б’е.
На душу вадой абрынецца,
Ліцца не перастае.

Дождж на Ўспенне Багародзіцы...
Хай бы змыў мае грахі!
І бязгрэшны верш народзіцца -
Дасканалы... і сухі.

28. 08. 2021 г.


Рецензии