Вецер шавелiць лiстоту...
Вецер шавеліць лістоту.
Жнівень сплывае ў нябыт.
Грэцкі арэх каля плоту –
Вершаў маіх следапыт.
Колькі глядзеў на мяне ён,
Колькі са мной сумаваў!
Верш напісаць не паспею,
Ён яго ўжо прачытаў!
Вецер шавеліць лістоту.
Жнівень дрымотны. Спакой.
Грэцкі арэх каля плоту
Вершы складае са мной…
26. 08. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121082602980