***

Беларусі жыццёвы подых
Заклікае: выходзь, народ!
Кроч да шчасця, сваёй Свабоды,
Не зняслаў партызанскі род.

Паяднайся духоўнай сілай
Сінявокая Беларусь!
Усміхніся нам шчыра, міла,
Скінь з плячэй сваіх цяжкі груз!

Кроч да волі, праменняў сонца,
Што зацьміў раўнадушша час.
Дай нам, Божа, духоўнай моцы,
Каб надзеі прамень не згас.

Крочым разам з малітвай шчырай,
З верай той, што жыве ў душы.
Уратуем сваю Айчыну --
Не зняславім дзядоў крыжы!

Бог нам шанец дае апошні --
Заклікае: НАРОД, ВЫХОДЗЬ,
Каб надзея не стала пожняй,
У яднанні свой шлях знаходзь.

22.08.2020. Заслаўе.


Рецензии