***
Шапоча небу аб зямлі малітву.
Сягоння я пачуў яе матыў
У яблыку, што сонцам быў наліты.
Сарваў яго. Прынёс у дом на Спас,
Каб яблык той натхняў мяне на тэмы.
Я ведаю -- ўсё добра будзе ў нас --
Нам больш не быць у парабках сістэмы.
Малітва тая -- аб маёй зямлі,
За Беларусі знішчаныя лёсы,
За кожны дуб, забіты на камлі,
Дзе з-пад пілы цяклі краіны слёзы.
Яшчэ крыху -- і перамогі час
Асвеціць краю вольнага аблічча.
Я ведаю -- ўсё добра будзе ў нас --
Анёл-вяшчун з нябёсаў люд пакліча.
16.08.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121082107464