***
Шмат тварыў, -- кніжак выдаў мала.
Што пасеў я на сяўбе,
Ці ўзышла маіх думак мара?
Хтосьці скажа: на полі тым
Не цвіце ні палын, ні кветка.
Грае поле зямлі матыў,
Што бывае даволі рэдка.
Прарастае на глебе дзён
Беларусі жывое слова.
Разрывае зярнятка дзёрн,
Дзе закладзена дум аснова.
І калі прыпыніць свой крок
І паслухаць зямлі трывогу --
Вам адкрыецца новы зрок,
Падуладны душы і Богу.
Зразумееце кожны верш,
Што зярняткам да волі мкнецца.
Не адчуеш нічога лепш,
Як Айчыны жыццё ля сэрца.
19.08.2021
Свидетельство о публикации №121082107441