Я не памёр. Я сёння нарадзiуся...

***
Я не памёр. Я сёння нарадзіўся.
Цвітуць агні салдацікаў-шароў.
Ні свет, ні я амаль што не змяніўся,
Ні сэнс – яшчэ не выказаных сноў.

Я не памёр. Памерлі, хто зайздросціць.
Я не хачу ім дзякаваць за лёс.
Салдацікаў шары чакаю ў госці.
А падарунак жнівень мне прынёс:
Я не памёр!

16 – 18. 08. 2021 г.
Заўвага аўтара: салдацікі – залатыя шары, рудбекія рассечаная (кветкі). Гомельскае слова.


Рецензии
Добра, слаўна калі людзі не здраджаюць роднай мове!
Я не памёр. Памерлі, хто зайздросціць.
Я не хачу ім дзякаваць за лёс.
І будзе жыць і квітнець Радзіма і мова Бацькоў!

HTTPS://STIHI.RU/2021/07/03/1180

Праглядзець і паслухаць можна па спасылцы:
http://youtu.be/ym7LjwCWAg0

Будзце здаровыя і шчаслівыя! З павагай!

Николай Сергеевич 01   21.08.2021 09:13     Заявить о нарушении
Дзякуй за ваш каментар! Усяго вам добрага!

Юрий Боровицкий   22.08.2021 13:42   Заявить о нарушении
Адпаведна і Вам!

Николай Сергеевич 01   22.08.2021 17:57   Заявить о нарушении