Яшчэ раз пра каханне...
Знічкі-мроі так сэрца хвалююць!
Іх палёт – імгненне, усё ж
Спадзяванне на шчасце даруюць.
Дрэмле чуйна смарагдавы сад,
Срэбра звонкае сыплецца ў росы.
Поўня дзіўны кідае пагляд
На каханай шаўковыя косы.
Цуд у небе! Тут зорак крыніца
Аздабляе Сусвет да світання.
Разам – двое. Іх цуд – Мілавіца
І гаючая сіла кахання.
Свидетельство о публикации №121081706336