Наступiць свiтанак

Пачуцце страшэннага болю,
Што плача з душой у абдымку,
Блукае па сэрцы ў няволi,
А лёс нiбы цягне валынку.

Не вырваць яго з майго сэрца
Пакуль не наступiць свiтанак,
Пазбавiцца мiр грамавержцаў,
Аднiме мой лёс у шайтанаў.

Малюся я разам з народам,
Мой стогн разрывае прасторы.
Ды толькi буран верхаводзiць,
Ды байкi разносiць мацёры.

З малiтвай у сэрцы па шляху
Я крочу да мiласцi Боскай.
Душа анямела ад жахаў,
Ды верыць – мацнеюць праросткi.


Рецензии
Интересное произведение!Но печальное.
🤗Но не грустите, дорогая автор,придут ещё светлые времена!☀️☀️☀️

Светлана Медведева7   17.08.2021 13:12     Заявить о нарушении
Спасибо! Всё обычно меняется.

Мария Мучинская   17.08.2021 13:21   Заявить о нарушении