Засмучана адвёушы вочы
Вокны, дзе шыбіна была разбітая аднойчы,
З усмешкаю шчымлівай – шчылінаю на франтоне,
Сумуе хата пра сваю майбутну долю…
Не звязваюць яе з сусветам правады,
Што гукам напаўнялі многія гады.
Нават на вокнах белыя фіранкі –
Нібы бінты на тых балючых ранках,
Якія у душы не гояцца ніколі,
Сумуе хата пра сваю майбутну долю…
І толькі кветкі напаўняюць водарам паветра…
Штогод – вясною, восенню, улетку…
Няма каму адчуць такую асалоду.
Хіба фатографу,
Які, з яму адзінаму вядомае нагоды,
Спыніўся каля хаты
Здзейсніць запавет –
Зрабіць на памяць
Ці сабе, ці, мо, нашчадкам
Засмучанай хаціны пры дарозе
Яе фотапартрэт.
Фота: Наталія Дораш (Беларусь)
Свидетельство о публикации №121081503865
Жанна Улахович 16.08.2021 17:54 Заявить о нарушении