Сыходзь
Мы – сыны Беларусі, змагаемся супраць зла.
Нас ужо не спужаць, не стрымаць, не пазбавіць волі.
Мы гатовыя біцца, каб ты, Беларусь, жыла!
Крыса ў полымі страху. Наперадзе – час агоній!
Мы сказалі: "Сыходзь!", а ў адказ – акіян крыві.
Не пазбегнуць таму, хто пакрыўдзіў народ, Пагоні!
Гэта наша зямля, родны край! Беларусь – жыві!
Мы пазбавім краіну ад злодзея і забойцы,
Скончым сумныя гульні з вар'яцтвам ў галаве.
Нас ужо не забіць: немагчыма памерці двойчы.
Мы паўсталі за праўду! Жыве Беларусь! Жыве!
Припев:
Падымайся, той, хто годны беларусам звацца!
Наш галоўны вораг – гэта баязлівы хлус.
Час прыйшоў сказаць што хопіць выбухаў баяцца,
Час ачысціць ад пачвары Маці-Беларусь.
10.02.2021
Свидетельство о публикации №121081503830
Калі ж перастанеш людзей лічыць за вош?
Крысятьничать з дружкамі і красці ўсюды?
Куды ні глянь - разруха і ўсё вакол у лайне!
Яр Велесов 17.08.2021 14:19 Заявить о нарушении