Паслухай мяне

Паслухай мяне, мой браце,
Паслухай мяне, сястра!
Я песьні вам буду граці,
Каб сэрцы пакінуў страх.
Хай матчынай мовы словы
Крануцца глыбінь душы.
І выткуць у ёй аснову
Той песьні, з якой я жыў.

Прыпеў.
Гэта наша з Вамі зямля:
Поле жытняе, сцежка вузкая.
Я яе, бы дзяўчыну абняў
Сваю родную, беларускую.

Нам разам ісьці да волі,
І доўжыць ліцьвінскі род
Пад гербам Святой Пагоні,
Дзе памяці нашай код.
Мы дойдзем да родных хатаў,
Мы Волі адродзім дзень.
І будзе ў краіне свята.
І будзе ў душы спадзеў.

Прыпеў.
Гэта наша з Вамі зямля:
Поле жытняе, сцежка вузкая.
Я яе, бы дзяўчыну абняў
Сваю родную,  беларускую.

13.08.2021. Заслаўе


Рецензии