На жаль
Калі с павагай і пяшчотай
Кавалак хлеба чалавек
Браў у рукі, стомлены работай.
На жаль, забыты смачны пах,
Што ліўся з печы на світанку.
І жаркі подых на руках,
Трымаўшых цёплую буханку.
На жаль, у полі каласы
Згубілі пэўнае значэнне.
У вясковай краме на вясы
Кладуць цукеркі і пячэнне.
На жаль, забыта, як чарга
Цягнулася амаль да неба
І ўсе чакалі чацвярга,
У чацвер у краме свята хлеба.
На жаль, у смеццевым вядры
Ляжыць счарсцвелая скарынка.
Шануйце хлеб, мае сябры!
У ім сэрца нашага крывінка!
Свидетельство о публикации №121081404854