***
Фарбуюць мапу Беларусi
Iдэй прадажныя тыраны,
Якiм я сэрцам не скаруся.
Забойцы мовы, думак, лёсаў --
Няўжо Вы ўсе змянiлi веру
Зямлi цнатлiвай, шматгалосай,
Што берагла для ўнукаў неруш
Дубоў пушчанскix, журавiнаў,
Азёр з лiнём i cудаком?..
Куток мой меў назоў -- краіна:
Тут княства быў для ўсiх закон.
Мая зямля -- як тая кладка,
Што чуе крокi на вадзе.
Каб не iшло жыццё тут гладка,
Прыдумаў хтось яе падзел.
Кiтайцам кус дастаўся важны.
Арабам -- з лесам медалi.
Iдзе той гандаль бесшабашны --
Цяпер у спiсах ёсць палi...
А людзям што? -- прaciлi дулю,
Дык атрымайце дуляў кош.
Для Вас даўно адлiлi кулi --
Яны ж таксама маюць кошт.
12.08.2019. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121081206449