***

Рэжым ламае наш спадзеў,
Ён выкрадае нашы мары.
Я ў неба вольнае глядзеў
І маляваў на ім штандары

Тых чыстых дум, што кожны з нас
Бярог у сэрцы для Радзімы.
Агонь пачуццяў не пагас --
Сягоння мы -- народ адзіны.

Вар'ятам волі не скарыць --
Калі яна жыве ў народзе.
Гарыць касцёр. Касцёр гарыць --
А гэта значыць -- быць Свабодзе.

Мы вырвемся з тых рабскіх пут,
Якімі нас звязаць хацелі.
Зламаем мы рэжыму кнут
І жыцьме воля ў нашым целе.

Адродзім маці-Беларусь
І знойдзем папараці кветку.
Яе ад нас не адбяруць
І не пасадзяць квет у клетку.

11.08.2021. Заслаўе


Рецензии