Мiгрантам

Едуць, крочаць да Еўропы
Нелегальныя мігранты.
Іх спыняюць, ловяць копы --
Ім даюць за працу гранты.

Ад вайны і ад рэжыму
Што прынеслі голад, морак,
І з Ірану, і з Алжыру
На плытах плывуць праз мора.

Што шукаюць? -- Долі лепшай:
Той зямлі, што іх прытуліць.
Па сцяжынах крочаць пешшу,
Каб не чуць палёту кулі.

Пераходзяць ноччу межы,
Пераводзяць свой гадзіннік.
Час больш людзям не належыць,
Ён прагнаў іх ад Радзімы.

Хтосьці ў банку лічыць грошы,
Ад алмазаў і ад зброі.
А ў людзей гаротных вошы
З'елі працу, з'елі мроі.

Без жытла і без капейкі
Мкнуць яны да новых мараў.
Сон у іх трывожны нейкі --
У тым сне надзеі мала.

11.08.2021. Заслаўе


Рецензии