Спатканне з цiшынёй

Чаму так пануры на сэрцы пачуцці...
Душой да цябе прытуліцца імкнуся,
У вачах тваіх шчырых жадаю згубіцца,
У зорках ласкавых знайсці таямніцы...
...Але ў цябе задуменны настрой,
Пайшоў на спатканне ты з цішынёй.

Ружовым заходам мяне абдымае
Празрыстае неба ад краю да краю,
Пяшчотныя хвалі ўнутры адчуваю,
Яны глыбіню цеплынёй запаўняюць.
...І веру я, хутка ізноў зайграе
Ўсмешка твая прамянямі кахання.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →