Ранак, туманы

Жнівеньскі ранак, густыя туманы,
След надакучлівых сноў…
Выйсці з палону пакутлівай зманы
Думкі імкнуцца ізноў.

Дзень усплывае над марывам золкім
З хмарай – прадвесніцай бед,
Шчэмяцца ў сэрца збалелае голкі,
Злы пакідаючы след.

З раніцай новай трывога не гіне:
Не растварылася ў снах.
Месіва грузкае ў той каляіне,
Дзе ўтомны сцелецца шлях.


Рецензии