***

Я дыхаю надзеяй Беларусі,
Гляджу на неба ранняга абсяг.
Там промні граюць, бы старыя гуслі,
Калі ўздымае золак волі сцяг.

Я слухаю, аб чым пяе Палессе.
І сэрцам разумею гусляра,
Што заспяваў маёй Айчыны песню
Пра мужнага ліцвіна-ваяра.

Той голас не забыцца мне ніколі --
Ён  будзе зранку абуджаць мой кут.
Пакуль ён ёсьць -- я думаю аб волі.
Жыць без яе -- памерці ад пакут:
Не зведаць шчасця,

Не пачуць той песні,
Што кожным ранкам нам гусляр пяе.
Ён хоча, каб яе мы ў сэрцах неслі,
Не страцілі адметнасці свае.

Бо мы народ вялікі: беларусы,
Наш герб быў першым сымбалем славян.
Ён волю нёс, а не глыток спакусы,
Ён родны кут ад здрады вызваляў.

І покуль золак нам спявае песьні --
Не згіне краю роднага душа.
У летні дзень, ці ў дзень цнатлівы, весьні
Зацягне песню з гусляром Уша.

І паляціць яна над Беларуссю --
Пагоняю прагоніць цемру, ноч,
Каб словы песьні ў хмарах не пагрузлі,
Світанак выме з ножнаў востры нож.

08.08.2021. Заслаўе


Рецензии