***

І ты, і я -- закладнікі сістэмы,
Што вынішчае беларускі дух.
Саджае ў турмы ўсіх, хто йшоў да Стэлы,
Хто распачаў супроць падману рух.

І ты, і я не здрадзілі сумленню.
Мы неслі боль і крыўду на руках,
Бо праўда жыць не можа на каленях,
Яна ў бядзе шукае сябрука.

Таму нас выйшлі тысячы, мільёны.
Нас паяднала вера ў Беларусь:
У край, што быў Купалам бласлаўлёны,
Калі ён нёс радкоў і думак груз.

Спяваў яго,  каб наша з Вамі заўтра,
Не растаптаў тупы расейскі бот,
Каб наша вера стала лёсу варта,
Каб наша песьня не жыла без нот.

Дык не губляйма, браце, тое праўды,
Што сее жыта. Потым -- жыта жне.
Хіба ж мы ўсе Купалы слоў не варты? --
Жыве паэт. З ім Беларусь жыве!

08.08.2021. Заслаўе.


Рецензии