***
Добры вечар, раўнадушны час!
Добры вечар, хворыя галовы! --
Мне сягоння --праўда, не да Вас.
Я жыву ў палесскiм вымярэннi,
Наталяю думкi з тых крынiц,
Што паiлi мудрасцю карэннi,
Каб стараннi не прапалi нiц.
Я жыву для тых, хто хоча ведаць
Веру продкаў, песнi той зямлi,
Што паклiча зранку шчыра снедаць
Мовай той, што войны не звялi.
З кiм нам жыць -- мы вырашаем самi.
Як нам жыць -- не скажа мне сусед.
Запрагу зрання кабылку ў санi --
Хай на снезе свой пакiне след.
09.08.2019. Заслаўе.
Свидетельство о публикации №121081005268